Мельянцоў: Запрашэнне Лукашэнкі на саміт у Брусель — жэст ветлівасці
Кіраўніцтва ЕС не супраць, каб Аляксандр Лукашэнка ў лістападзе 2017-га прадстаўляў Беларусь на саміце “Усходняга партнёрства”. У Мінск яму было адпраўлена запрашэнне, чаго раней не было (раней адпраўлялася запрашэнне на краіну і пасылаўся сігнал, што Лукашэнка там не пажаданы). Што гэта азначае і што змянілася ў дачыненнях Бруселя і афіцыйнага Мінска? Палітолаг Дзяніс Мельянцоў у жывым эфіры Еўрарадыё адзначыў, што “гэта такі прыз Беларусі і яе лідару за дапамогу ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе”.
“ЕС дагэтуль нічога істотнага для Беларусі не зрабіў, — кажа Мельянцоў. — І ў Бруселі ёсць разуменне, што ў Беларусі расце незадавальненне гэтым. Таму самае меншае, што ЕС можа зрабіць — гэта жэст ветлівасці, запрасіць Лукашэнку на саміт”.
Па словах Мельянцова, наведаць Брусель для Аляксандра Лукашэнкі “вельмі прэстыжна”. Гэта як сігнал, што адносіны Бруселя і Мінска “развіваюцца ў правільным рэчышчы і Беларусь прызналі паўнавартасным удзельнікам дыялогу”.
Поўнае відэа размовы: