Мэр Ірпеня: горад вызвалены, ідзе "зачыстка"

Мэр Ірпеня: горад вызвалены, ідзе "зачыстка"

Украінскія войскі вызвалілі ад расійскіх захопнікаў горад Ірпень. Пра гэта ў сацсетках паведаміў мэр горада Аляксандр Маркушын.

"Сёння вызвалены Ірпень, зараз праходзіць "зачыстка", — патлумачыў ён.

Разам з тым мэр дадаў, што вяртацца ў горад пакуль што небяспечна. 

Ірпень — горад у Кіеўскай вобласці Украіны. За масавы гераізм гараджан падчас расійскай агрэсіі ў 2022 годзе быў узнагароджаны званнем горада-героя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі