Меркель пагаворыць з Пуціным пра Беларусь

Меркель пагаворыць з Пуціным пра Беларусь

Канцлер Германіі Ангела Меркель у аўторак пагаворыць з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным пра сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. У яго была размова з Меркель.

Высвятляецца, што Берлін па дыпламатычных каналах спрабуе звязацца з беларускім кіраўніком "для пошуку выхаду з сітуацыі, якая склалася [у Беларусі]", паведамляе ТАСС. Гэта пацвердзіў і сам Лукашэнка падчас размовы з рабочымі Мінскага завода колавых цягачоў: "Ужо ўчора тэлефануе Меркель: я хачу пагаварыць...". Пасля высветлілася, што Ангела Меркель насамрэч з Аляксандрам Лукашэнкам не размаўляла.

Лідары ЕС плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі 19 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі