Меркель зноў заявіла пра "гібрыдную атаку" з боку Беларусі
Канцлер Германіі Ангела Меркель зноў заявіла пра "гібрыдную атаку" з боку Беларусі. Так яна назвала крызіс з мігрантамі на мяжы нашай краіны з Літвой, Польшчай і Латвіяй.
11 верасня Меркель прыбыла з афіцыйным візітам у Польшчу. У Варшаве яна сустрэлася з прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім. Заява канцлера Германіі прагучала на прэс-канферэнцыі. Яна заклікала афіцыйны Мінск "апамятацца"
Ангела Меркель не першы раз выказваецца пра Беларусь і крызіс з мігрантамі. У жніўні яна заявіла, што "гэта атака на ўсіх нас [на Еўрасаюз]" і што Германія асуджае дзеянні ўладаў Беларусі, якіх падазраюць у спрыянні мігрантам у пераходзе мяжы ў Літву, Латвію і Польшчу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.