Мэта ідэолагаў — прышчапіць дзецям любоў да Лукашэнкі і вайны — Ціханоўская

Беларускіх дзяцей прывучаюць да зброі / t.me/modmilby/
Беларускіх дзяцей прывучаюць да зброі / t.me/modmilby/

Святлана Ціханоўская выступіла з відэазваротам, прымеркаваным да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Яна не першы раз уздымае праблему прапаганды, якая агрэсіўна апрацоўвае дзяцей у Беларусі.

"Бацькі з Беларусі скардзяцца на тое, у што прама цяпер ператварылася адукацыя ў нашай краіне. Дзіцячыя сады, школы і універсітэты больш не належаць дзецям, прапаганда выкарыстоўвае іх у сваіх мэтах, — кажа Ціханоўская. — Ідэолагі лезуць у галовы да дзяцей, нават да зусім маленькіх. І ў іх няма задачы навучыць дзяцей нечаму важнаму, іх мэта — прышчапіць любоў да войска, вайны, гвалту і асабіста Лукашэнкі".

Святлану Ціханоўскую абурае, што ў рукі беларускіх дзяцей усё часцей даюць зброю.

"У нашых дзяцей павінна быць сапраўднае дзяцінства. Такое, дзе яны бегаюць адзін за адным у дварах, а не на ўроках ваенрукоў, — кажа ў відэазвароце палітык. — Дзе зброю яны калі і ўбачаць, то толькі ў камп'ютарнай гульні, а не таму што сілавікі зноў прынеслі паказаць ім аўтаматы і пісталеты. Дзе ў дзіцячых садках яны лепяць з пластыліну або малююць, а не носяць лялек на насілках, імітуючы ваенныя дзеянні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі