У Беларусі 9 палітзняволеных падлеткаў — праваабаронцы пра Дзень абароны дзяцей

У некаторых падлеткаў у Бабруйскай выхаваўчай калоніі на грудзях жоўтыя біркі / spring96.org
У некаторых падлеткаў у Бабруйскай выхаваўчай калоніі на грудзях жоўтыя біркі / spring96.org

Рэпрэсіі ў Беларусі адчулі на сабе тысячы дзяцей праз затрыманне і крымінальны пераслед бацькоў. Пра гэта кажуць праваабаронцы з нагоды Дня абароны дзяцей. Але некаторыя падлеткі і самі апынуліся за кратамі. Цяпер у Беларусі дзевяць палітзняволеных падлеткаў. На момант затрымання яны былі непаўналетнімі, аднак іх асудзілі. 18-годдзе яны сустрэлі ўжо за кратамі.

Падлеткі ў Беларусі адбываюць пакаранне ў Бабруйскай выхаваўчай калоніі № 2. І для "палітычных" тут выкарыстоўваюць жоўтыя біркі. Пра гэта стала вядома ў траўні 2021 года, калі былі апублікаваныя фота з калоніі.

Сёлета ў Беларусі працягваюць затрымліваць маладых людзей, якім не споўнілася 18-ці гадоў, адзначаюць праваабаронцы. Яны нагадваюць таксама пра затрыманне ў Гомелі ў лютым гэтага года падлеткаў, якія захапляліся субкультурай "Родан". Сілавікі тады казалі, што затрымалі 200 чалавек ва ўзросце ад 13 да 21 года. З іх 183 былі непаўналетнімі. Іх потым перадалі бацькам, але Следчы камітэт завёў крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі