Палітвязня Мікіту Залатарова перавялі ў турму строгага рэжыму
Палітвязня Мікіту Залатарова перавялі з магілёўскай папраўчай калоніі № 15 у жодзінскую турму строгага рэжыму № 8. Такім чынам юнаку змянілі рэжым на больш строгі, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на яго бацьку.
Залатарова затрымалі ў 17-гадовым узросце і абвінавацілі за пратэсты жніўня 2020 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Тады яго пакаралі 5 гадамі выхаваўчай калоніі. У ліпені 2021-га хлопцу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў гады калоніі агульнага рэжыму па артыкуле "Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" (нібыта ён напаў на работнікаў СІЗА). У чэрвені сёлета палітвязня перавялі ў папраўчую калонію.
Мікіта Залатароў хварэе: у яго эпілепсія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.