META: КДБ Беларусі распаўсюджваў фэйкі пра капітуляцыю Украіны
Спецслужбы Беларусі і Расіі заўважаныя ў стварэнні фэйкаў пра вайну ва Украіне / globallookpress.com
Сетка агентаў, звязаная з урадамі Расіі і Беларусі, займаецца кібершпіянажам і таемнымі аперацыямі ўплыву ў Інтэрнэце. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы META, якая валодае Facebook, Instagram, WhatsApp і Oculus.
Напрыклад, сетка, звязаная з КДБ Беларусі, публікавала ў сацсетках на польскай і англійскай мовах паведамленні аб капітуляцыі узброеных сіл і ўцёках палітычнага кіраўніцтва Украіны ў першы дзень вайны. Таксама суб'екты сеткі спрабавалі зладзіць акцыю пратэсту супраць урада Польшчы 14 сакавіка.
Раней сетка ў асноўным абвінавачвала Польшчу ў жорсткім абыходжанні з мігрантамі.
Па дадзеных META, асаблівая цікавасць напярэдадні вайны з боку спецслужбаў з'явілася да ўкраінскай тэлекамунікацыйнай галіны, энергетычнай і абароннай сфер. Назіралі таксама за журналістамі і актывістамі ва Украіне і Расіі.
Гісторыю заўважыла выданне Reform.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.