Мезенцаў: Захад выступае не супраць Беларусі, а супраць кіраўніцтва краіны
Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў у інтэрв'ю тэлеканалу "БелРос" заявіў, што пазіцыя Захаду накіраваная не супраць Беларусі і беларускага народа, а супраць кіраўніцтва краіны.
Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў у інтэрв'ю тэлеканалу "БелРос" заявіў, што пазіцыя Захаду накіраваная не супраць Беларусі і беларускага народа, а супраць кіраўніцтва краіны.
Мезенцаỳ лічыць, што задача Захаду — адарваць Беларусь ад Расіі — усё яшчэ не здадзена ва ўтыль: "Заходнія сталіцы — ЗША, Вялікабрытанія, сталіцы краін ЕС — паказваюць гранічна жорсткае стаўленне і даюць неправавыя, хутчэй эмацыйныя, ацэнкі, якія становяцца палітычнымі. Глабальная задача — адрыў Беларусі ад Расіі — не здадзена ва ўтыль. Яна, можа быць, крыху адкладзеная, але пра яе памятаюць".
На думку расійскага пасла, цяпер у Беларусі "ідзе праца па расколе ў грамадстве, каб адарваць маладых беларусаў, інтэлігенцыю, людзей творчых прафесій, а потым і калектывы соцень беларускіх прадпрыемстваў ад лідара і беларускага кіраўніцтва".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.