Microsoft абвінаваціла Google ў чытанні электронных лістоў
Распачалася нават адмысловая кампанія "Keep your email private".
Microsoft абвінавачвае Google ў вывучэнні зместу ўсіх электронных лістоў карыстальнікаў. Гэта ўжо другая падобная кампанія. У лютым сёлета Microsoft крытыкавала Google за сканаванне тэкстаў лістоў карыстальнікаў Gmail у камерцыйных мэтах.
Google аднак з абвінавачаннямі не пагаджаецца, сцвярджае, што аналіз перапіскі неабходны для фільтрацыі спаму, недапушчэння рассылкі камп'ютарных вірусаў і іншых мэтаў, інфармуе РІА "Новости".
Фота — Fotolia