Мігрантаў урачыста адвезлі ў санаторый, а потым ціхенька вярнулі назад

Мігранты ля ўваходу ў аздараўленчы цэнтр "Світанак" / 1prof.by​
Мігранты ля ўваходу ў аздараўленчы цэнтр "Світанак" / 1prof.by​

Больш чым сто мігрантаў, якіх каля тыдня таму ўрачыста адправілі на базу адпачынку "Світанак", знайшліся ў гандлёва-лагістычным цэнтры на мяжы, паведамляе партал навінаў. 17 лістапада іх адправілі ў аздараўленчы цэнтр, каб, як гаварылася, "не ствараць штурханіну ў лагістычным цэнтры".

На сайце Чырвонага Крыжа ў тыя дні пісалі, што 17 лістапада "106 чалавек, з іх 11 дзяцей, размясцілі ў спартыўна-аздараўленчым цэнтры "Світанак" у вёсцы Парэчча". А 18 лістапада на беларускім тэлебачанні выйшаў сюжэт пра гэтых мігрантаў і пра тое, як яны размясціліся ў аздараўленчым цэнтры. Адным са спікераў у тым матэрыяле быў старшыня Парэцкага сельскага выканкама Андрэй Мацкевіч. Ён расказаў, што тут ёсць "усё, каб людзі ні ў чым не мелі патрэбы". Апеку над мігрантамі ўзялі на сябе Гродзенская абласная федэрацыя хакея і Парэцкі сельсавет.

Але праз тыдзень мігрантаў у "Світанку" не аказалася, высветліў журналіст партала, калі патэлефанаваў на базу адпачынку. Гэта пры тым, што ў Чырвоным Крыжы дагэтуль упэўненыя, што мігранты па-ранейшаму там, піша рэсурс. 

Куды зніклі людзі, расказалі ў Парэцкім сельсавеце — тым самым, які ўзяў на сябе апеку над мігрантамі. Па словах мясцовых уладаў, мігрантаў ужо адвезлі назад у гандлёва-лагістычны цэнтр "Брузгі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі