Мігрантка, якой стала "вельмі кепска" на мяжы, расказала праўду
Тая самая сям'я мігрантаў / sargs.lv
У сярэдзіне жніўня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў пра "бесчалавечнае стаўленне латвійскага боку": меркавалася, што мігрантцы зрабілася "вельмі кепска", і ў выніку яе ратавалі беларускія медыкі.
Жанчына і ейная сям'я ўжо ў Латвіі, дзе яны расказалі праўду пра тое, што насамрэч адбывалася.
Ейны муж кажа, што яны прыляцелі ў Беларусь "з турыстычнымі мэтамі", на другі дзень іх і яшчэ 14 чалавек забралі з гатэля некалькі аўтамабіляў і адвезлі на мяжу з Латвіяй. Туды іх не пусцілі латвійскія памежнікі, але і беларускія не дазвалялі вярнуцца.
Жанчыне сапраўды стала нядобра, у выніку яе забрала "хуткая". Аднак ужо на наступны дзень яе выпісалі. Пасля гэтага "чалавек ва ўніформе" забраў у мігрантаў пашпарты, а невядомыя зноў адвезлі іх да мяжы.
"У нас не было выбару", — сказаў мужчына і дадаў, што цяпер сям'я хоча вярнуцца дадому.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.