Мігранты камянямі пашкодзілі аўто польскіх памежнікаў
У нядзелю, 23 студзеня, з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 20 чалаек, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.
На ўчастку каля Чарэмхі група мігрантаў штурмавала мяжу пры падтрымцы беларускіх памежнікаў. Яны кідалі камянямі ў польскія патрулі, пашкодзілі машыну польскіх памежнікаў.
На тэрыторыю Польшчы перайшлі трое грамадзян Ганы, іх затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.