Мігранты падчас спробы прарвацца праз мяжу ў Польшчу кідалі петарды
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Мігранты, якія напярэдадні спрабавалі прарвацца праз беларуска-польскую мяжу ў раёне Дубічэ-Царкеўнэ, кідалі петарды, расказалі ў Памежнай службе Польшчы. У групе, якая спрабавала на гэтым участку фарсіраваць мяжу, было 11 чалавек.
Яшчэ адну групу з 9 чалавек спынілі ля памежнай заставы Баброўнікі. Усяго ў чацвер незаконна трапіць у Польшчу праз беларуска-польскую мяжу спрабавалі 93 чалавекі.
Міграцыйны крызіс напярэдадні быў у цэнтры ўвагі кіраўнікоў краін ЕС. Тэму абмяркоўвалі на саміце Еўрасаюза. У выніковай заяве было адзначана, што ўдзельнікі сустрэчы асуджаюць дзеянні Мінска па "інструменталізацыі мігрантаў і бежанцаў". Акрамя таго, было заяўлена аб гатоўнасці прыняць новыя санкцыі супраць Беларусі "ў выпадку неабходнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.