Мігранты працягваюць штурмаваць ЕС, ідучы праз Беларусь
Мігранты працягваюць ісці ў краіны ЕС праз Беларусь. Вось апошнія дадзеныя па іх колькасці:
У Літву за 25 жніўня ў абыход пунктаў пропуску спрабавалі патрапіць 150 уцекачоў. Літоўскія памежнікі не прапусцілі ніводнага мігранта. Таксама яны заснялі на відэа некалькіх мігрантаў, якія знаходзіліся з беларускага боку мяжы, але не спрабавалі прайсці на літоўскі бок.
Латвійскія памежнікі спынілі 101 мігранта. За сераду ў краіну таксама ніхто не трапіў.
Польшча пакуль не апублікавала актуальных звестак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.