Мігранты з гадавалым дзіцём захраснулі ў балоце на мяжы з Польшчай
Дапамога мігрантам / strazgraniczna.pl
12 мігрантаў захраснулі пасярод ракі Нараў ў Падляскім ваяводстве, пераходзячы беларуска-польскую мяжу. Сярод іх гадавалае дзіця і два падлетка 14 і 16 гадоў.
Гэтыя людзі трапілі ў балоцістую мясцовасць і не змаглі самастойна выбрацца, таму ім давялося паведаміць пра сваю сітуацыю, патэлефанаваўшы па нумары экстранай дапамогі. Мігрантаў заўважылі і выратавалі польскія памежнікі. Дабрацца да іх атрымалася толькі на верталёце, які доўга не мог прызямліцца. Да мігрантаў спусціўся адзін з памежнікаў і аказаў першую медыцынскую дапамогу.
Іншыя супрацоўнікі перакінулі да астраўка лесвіцы з берага. Двум з мігрантаў спатрэбілася дапамога лекара, яшчэ аднаго давялося несці на насілках.
Людзей эвакуіравалі на лодках. Двух з іх шпіталізавалі, іншых даставілі на памежны пост.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.