Міхаіла Саакашвілі аштрафавалі за нежаданне сустракацца з насельніцтвам

Міхаіла Саакашвілі аштрафавалі за нежаданне сустракацца з насельніцтвам

Кіраўніка Адэскай вобласці Украіны Міхаіла Саакашвілі аштрафавалі на 680 грыўняў за невыкананне судовага рашэння аб абавязку губернатара сустракацца з насельніцтвам.

Адміністратыўную справу супраць кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі завялі яшчэ ў снежні 2014 года пасля скаргі мясцовага жыхара. Мужчына дамагаўся асабістага прыёму ў губернатара, але атрымаў адмову. На той моман Адэскую вобласць ачольваў Ігар Паліца.

Грамадзянін напісаў скаргу, і ў сёлета ў чэрвені суд абавязаў губернатара арганізаваць асабісты прыём. Аднак каманда новага кіраўніка вобласці паспрабавала абскардзіць рашэнне суда. У верасні суд вышэйшай інстанцыі пакінуў рашэнне ў сіле, аднак у адміністрацыі так і не змаглі арганізаваць сустрэчу адэсіта з кіраўніком вобласці. 

Тады мужчына звярнуўся да судовых выканаўцаў, якія перачакалі вызначаны законам тэрмін і наклалі на Міхаіла Саакашвілі штраф за невыкананне судовага рашэння. Калі ж галава адміністрацыі вобласці зноў праігнаруе настойлівага грамадзяніна, то губернатару пагражае штраф у двайным памеры і нават крымінальная адказнасць, піша meduza.io

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі