Мікалай Статкевіч зноў знік, жонка падазрае, што яго выкралі

Мікалай Статкевіч зноў знік, жонка падазрае, што яго выкралі

Апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч зноў знік. Пасля 17-й гадзіны 28 красавіка ён не выходзіў на сувязь. Яго тэлефон адключаны, паведаміла ў сацсетках яго жонка Марына Адамовіч

Статкевіч абвяшчаў, што плануе правесці 1 траўня вулічную акцыю, не санкцыянаваную ўладамі. Ён заклікаў не спыняць пратэсаў, а ладзіць мірныя вулічныя акцыі 1-га і 9-га траўня. Таму жонка палітыка не выключае, што яго знікненне арганізавалі сілавікі. 

Падобным жа чынам Статкевіча выкралі напярэдадні вулічнай акцыі 25 сакавіка. Палітык распавёў, што яго тры дні трымалі ў турме КДБ, а 27 сакавіка вывезлі ў пасёлак Сокал пад Мінскам і адпусцілі. 

Пазней гэты расповед пацвердзіў Зміцер Дашкевіч, якому сукамернікі ў турме КДБ казалі, што чулі крыкі Статкевіча ў тыя дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі