Мікалая Улаховіча ледзь не знялі з выбарчай гонкі
У Мікалая Улаховіча праверкі ў выбаркамах знайшлі 10 тысяч несапраўдных подпісаў, у Алякcандра Лукашэнкі — 7,5 тысячы, у Сяргей Гайдукевіча і Таццяны Караткевіч — па 2 тысячы. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына распавяла ў гутарцы з Радыё "Свабода".
На пасяджэнні ЦВК 10 верасня Ярмошына, па яе словах, будзе рэкамендаваць зарэгістраваць усіх чатырох у якасці кандыдатаў у прэзідэнты.
Чыноўніца дадала, што Мікалай Улаховіч быў блізкі да таго, каб яго знялі з выбарчай кампаніі. У яго падпісных лістах выбаркамы выявілі даволі высокі працэнт несапраўдных подпісаў — каля 13,8%. А 15% ужо даюць права здымаць і не рэгістраваць палітыка кандыдатам у прэзідэнты.
Фота: nn.by