Міліцыя дазволіла мінчанкам загараць топлес

Пра гэта паведамляе газета "Минский курьер" са спасылкай на  супрацоўніка прэс-службы мінскай міліцыі Яўгена Сачка. Міліцыянт адзначыў, што ні ў адным нарматыўным прававым акце не сказана, што нельга загараць топлес.



Ён, аднак, падкрэсліў, што кожная сітуацыя індывідуальная і адзінага спосабу рэагавання на падобныя дзеянні няма. У міліцыянтаў не будзе прэтэнзіяў, калі адпачывальніца без купальнага касцюма не замінае іншым, не абражае сваім выглядам іх пачуццяў, не паводзіць сябе задзірліва і не дэманструе свае анатамічныя асаблівасці ў прысутнасці дзяцей. Калі ж такая карціна камусьці не спадабаецца, то можна звярнуцца да міліцыянта. Ён растлумачыць разняволенай грамадзянцы, што лепш апрануцца ці выбраць для адпачынку меней люднае месца. Пасля гэтага жанчыне галоўнае не рабіць нічога, што могуць назваць адміністрацыйным правапарушэннем ці нават дробным хуліганствам. Дарэчы, канфліктаў на гэтай глебе ў апошнія гады не было.



Фота — kafanews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі