На нудысцкім пляжы АМАП накінуўся на мужчыну на мыліцах (поўнае відэа)

На Youtube з'явіўся ролік, як паведамляецца, з неафіцыйнага нудысцкага пляжа на Мінскім моры. Яго аўтар Oleg Dogtor размясціў яго 8 жніўня. Пазней на Youtube з'явіўся поўны ролік – яго можна паглядзець па спасылцы.

Па яго словах, амапаўцаў на пляж выклікала жанчына гадоў 45 з дзецьмі. Ёй не спадабалася, што на гэтым неафіцыйным нудысцкім пляжы суседняя жанчына загарала без купальніка. Па словах аўтара відэа, спярша прыбылі два амапаўцы, якія загадалі жанчыне збіраць рэчы.

За яе паспрабавала заступіцца дзяўчына, якую амапаўцы пачалі хапаць за рукі і цягнуць па пяску. Яе хлопец або муж на мыліцах са зламанай нагой паспрабаваў высветліць, што адбываецца, тады амапаўцы адштурхнулі і стукнулі таксама і яго. Па словах аўтара відэа, міліцыянты нават дасталі газавыя балончыкі. Таксама да іх прыбыла дапамога — яшчэ пяцёра амапаўцаў.

У выніку, дзяўчыну і яе хлопца на мыліцах звезлі з пляжа на "хуткай". Прыкладна пяць чалавек з ліку тых, хто заступаўся, міліцыянты забралі з сабой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі