Міліцыя ездзіць у метро па жэтонах, а ў аўтобусах бясплатна
Ільготы адмянілі амаль усім, а ў міліцыі права ездзіць бясплатна нібыта засталося. Чамусьці “на зямлі” яно ёсць, а “пад зямлёй” – не. “Мы ж не будзем іх нахабна прымушаць”, - скардзіцца Еўрарадыё кандуктар “соткі”. “У Законе няма такога, каб міліцыя ездзіла бясплатна”, - сцвярджаюць нам у мінскім метро. Тым часам кандуктарам павялічылі планы продажу талонаў. У метрапалітэне закон аб ільготах ведаюць і адразу ж зачытваюць. Там сцвярджаюць, што ўсе міліцыянты набываюць у іх жэтоны.
Метро: “Міліцыя мусіць аплочваць. У Законе такога няма, што міліцыі можна хадзіць бясплатна. Не ведаю, як наша міліцыя, якая ў нас працуе, але астатняя – аплочвае праезд. Вызваляюцца толькі тыя, якія прапісаныя ў Законе: інваліды 1 і 2 групы, дзеці-інваліды, воіны-інтэрнацыяналісты, якія атрымалі кантузіі і калецтвы ў перыяд баявых дзеянняў, інваліды вайны, удзельнікі ВАВ, героі СССР, сацыялістычнай працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы; жыхары блакаднага Ленінграда, члены экіпажаў судоў транспартнага флоту ВАВ… Астатнія – за плату”.
Але ў “Мінсктрансе” Еўрарадыё гавораць зусім іншае, прыгадваючы указ прэзідэнта, які яшчэ не адменены. Згодна з ім, праваахоўнікі могуць ездзіць бясплатна, калі знаходзіцца на службе.
Ганна Міхайлоўская: “Указ прэзідэнта аб нагрудным знаку не адменены. Міліцыя мае права ездзіць пры выкананні службовых абавязкаў бясплатна. Закон указу не адмяняе. Указ падпісаў прэзідэнт, а закон – парламент. У гэтым Указе аб нагрудным знаку не толькі міліцыя, а і пракуратура, здаецца…”
Кандуктар 100-га аўтобуса распавядае журналісту Еўрарадыё, што ніхто не ведае, можна міліцыі ездзіць бясплатна ці не. І раз ніякіх указанняў не было, то кандуктары паводзяць сябе як раней: аплаты не патрабуюць.
Кандуктар: “Бясплатна міліцыя ў нас ездзіць. Бо яшчэ невядома нічога, не вырашылі канчаткова, адмяняць ім ці пакідаць. Я пытала, як там у іх. Яны кажуць, што ім начальства нічога не кажа з гэтай нагоды. А мы ж не будзем іх нахабна: плаціце і ўсё. Хоць, кажуць, у метро іх бясплатна не пускаюць. Калі б нам сказалі што, а то ўсе маўчаць, значыць, мы іх прапускаем. Яны паказваюць нам пасведчанне ці едуць у форме. Штораніцу ў мяне курсанты, напрыклад, да Казлова едуць”.
Кандуктар, з якой мы пагутарылі, часам не патрабуе аплаты і ў “звычайных” пасажыраў. Яна кажа, што, хоць гэта і нявыгадна ёй, але затое па-чалавечы.
Кандуктар: “Падыдуць да мяне ціхенька і сітуацыю сваю растлумачаць. Ну, няма грошай, скажуць, да зарплаты трэба дацягнуць. Гэта ж зразумела, людзі ж так жывуць. Мы па-чалавечы робім. Я і сама часам пагляджу: худзенькі, шчупленькі, сціплы студэнт – і міма прайду, не звярнуся да яго”.
Але апошнім часам патрабаваць ад пасажыраў набываць талончыкі яна стала настойлівей. Бо з адменай ільгот кандуктарам павялічылі планы, і цяпер, каб зарабіць, ім трэба вельмі старацца.
Кандуктар: “З гэтай адменай ільгот нам павялічылі нашмат планы. Таму мы патрабуем аплочваць, стараемся”.
Еўрарадыё: “План – гэта колькі білетаў трэба прадаць?”
Кандуктар: “Так. Даводзіцца план, напрыклад, на “кола”. За смену пяць-шэсць колаў. І трэба прывезці нейкую колькасць грошай. За змену па плане трэба дзвесце квіткоў прадаць аднаму кандуктару. Калі не, то мы менш значна атрымліваем грошай, зусім невялікі працэнт”.
Дарэчы, прыбыткі Мінсктрансу за снежань павялічыліся толькі на 10 %. І хоць ільготы адмянілі толькі 17-га снежня, гэта лічба зусім невялікая.