Міліцыя пацвердзіла затрымання трох веласіпедыстаў у Мінску
Веласіпедысты / фота носіць ілюстрацыйны характар
Міліцыя пацвердзіла затрыманне трох веласіпедыстаў падчас мінскага трыятлона. Гэта адбылося 26 чэрвеня недалёка ад перасячэння праспекта Пераможцаў і вуліцы Ратамскай.
"Трое мужчын дэманстратыўна выкрыквалі лозунгі пратэстнага толку, што з'явілася падставай для дастаўлення іх у тэрытарыяльны орган міліцыі. У цяперашні час праводзіцца разбіральніцтва", — паведамляе прэс-служба міліцыі Мінску.
Гэта не першы выпадак затрымання мінскіх веласіпедыстаў падчас гонкі. 16 мая АМАП забраў у Мінску не менш за 10 веласіпедыстаў, якія ўдзельнічалі ў заездзе вакол Цнянскага вадасховішча. Усё пачалося з затрымання хлопца ў футболцы з Лукашэнкам. Астатнім удзельнікам гонкі сказалі нешта накшталт: "Катацца далей, але без палітыкі" — яго ў выніку пакаралі 15-ю суткамі арышту, а пазней ён стаў фігурантам крымінальнай справы за абразу Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.