Міліцыя пацвярджае: інспектар па справах непаўналетніх абкладаў школьнікаў матам

Міліцыя пацвярджае: інспектар па справах непаўналетніх абкладаў школьнікаў матам

Брастаўчанка Людміла напісала зварот у міліцыю наконт мацернай размовы інспектара па справах непаўналетніх са школьнікамі. І напрыканцы лістапада атрымала адказ з Ленінскага РАУС Брэста, паведамляе TUT.by. 

Размова супрацоўніка міліцыі са старшакласнікамі сярэдняй школы №20 Брэста з'явілася ў інтэрнэце на пачатку лістапада. Падчас усёй гутаркі міліцыянт размаўляе матам. Тэма размовы — вулічныя пратэсты ў Беларусі. 

"Ведаеш, што кажуць нармальныя людзі? Мала п...ды далі, бл...ь! Дзявятага і дзяс... дзявятага ніхто не даваў, бл...ь, дзясятага. Мала п...ды далі! І так яно і ёсць, бл...ь. Хоць сам не п...дзіў, а шкада, нах...", — у такім тоне гучыць уся прамова міліцыянта.

Брастаўчанка ў сваім звароце папрасіла даць прававую ацэнку гэтай гутарцы са школьнікамі. Таксама яна прапанавала арганізаваць для міліцыянтаў курсы па звязным і пісьменным маўленні. На думку Людмілы, гэтая падзея дыскрэдытуе і міліцыю, і адміністрацыю школы.

У адказе з Ленінскага РАУС Брэста прызнаюць, што прафілактычную гутарку праводзіў міліцыянт:

"Указаны ў звароце факт знайшоў сваё пацвярджэнне. 1 кастрычніка 2020 года прафілактычную гутарку ў ДУА "Сярэдняя школа №20 імя Героя Савецкага Саюза Д. М. Карбышава" праводзіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г.Брэста Навумавец Аляксандр Сяргеевіч. Да Навумаўца А. С. прынятыя меры рэагавання і строга ўказана на няўхільнае выкананне патрабаванняў загаду МУС ад 04.03.2013 №67 "Аб правілах прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў".

А вось прапанову курсаў для міліцыянтаў у РАУС праігнаравалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі