Міліцыя пракаментавала збіццё Рамана Бандарэнкі на "Плошчы Перамен"
Прэс-служба мінскай міліцыі пракаментавала збіццё Рамана Бандарэнкі на "Плошчы Перамен" (раён каля вуліцы Чарвякова). Увечары ў сераду на яго напалі невядомыя ў масках. Хлопца збілі і затрымалі. Пасля стала вядома, што ён знаходзіцца ў коме ў аддзяленні нейрахірургіі БХМД. І туды яго прывезлі з Цэнтральнага РУУС.
Прэс-служба міліцыі называе тое, што адбылося "вельмі сумнымі наступствамі". Таксама яна піша, што "неабыякавыя грамадзяне спрабуюць аднавіць парадак і не дапускаць парушэнняў правілаў добраўпарадкавання".
Для тых, хто не зразумеў, прэс-служба дадае: "Некаторыя грамадзяне з мэтай давядзення да навакольных сваёй асабістай думкі наконт сваёй палітычнай пазіцыі вывешваюць, малююць, наклейваюць недзяржаўную сімволіку на фасадах будынкаў, гарадскіх канструкцыях, асабістых аўтамабілях і г. д.".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.