Міліцыя прапануе ўстанавіць льготны тарыф для выхаванцаў дзіцячых дамоў

Міліцыя прапануе ўстанавіць льготны тарыф для выхаванцаў дзіцячых дамоў

Міліцыя прапануе ўстанавіць льготны тарыф для выхаванцаў дзіцячых дамоў. Пра гэта заявіў начальнік Лоеўскага РАУС Уладзімір Бухаўцоў, які ініцыяваў дабрачынную акцыю. Ён рыхтуе зварот да аператараў мабільнай сувязі. Больш таго, Бухаўцоў вырашыў дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў здабыць мабільныя тэлефоны. Пра тое, што не ўсе яны іх маюць, міліцыянер даведаўся падчас размовы з прыёмнымі бацькамі аднаго з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. І ён вырашыў дапамагчы, падараваў выхаванцы Вользе мабільны тэлефон, якім ён карыстаўся толькі год.

Як піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, Уладзімір Бухаўцоў спадзяецца, што яго ініцыятыва вырасце ў маштабны сацыяльны праект. Ён ужо паразмаўляў з калегамі, у многіх ёсць “маральна састарэлыя” мабільныя тэлефоны, якія нармальна функцыянуюць, але ляжаць без справы. “Што замінае перадаць іх дзецям, у якіх наогул ніякіх няма? Гэта можа зрабіць кожны, незалежна ад прафесіі і роду заняткаў”, — сказаў міліцыянер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі