Міліцыя распавяла пра "справу Афнагеля"

Міліцыя распавяла пра "справу Афнагеля"

Мінская абласная міліцыя выступіла з тлумачэннем па "справе Афнагеля". 

Як распавядала Еўрарадыё, 5 снежня Яўген Афнагель з жонкай паехалі ў Калодзішчы на рынак будматэрыялаў. Там яны купілі патрэбныя матэрыялы і вярталіся назад, калі іх затрымалі. Па словах актывіста, яго вінавацілі ў крадзяжы і пагражалі крымінальнай справай, а потым перааформілі як сведку. 

Пазней міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў журналістам, быццам Афнагеля затрымлівалі, бо ён "займаўся скупкай крадзенага". 

Паводле інфармацыі міліцыі, 5 снежня яны спынілі "Сітраен", у якім ехалі Афнагель з жонкай. На заднім сядзенні машыны яны пабачылі шэсць металічных пласцін. Афнагель патлумачыў, што гэтыя тавары ён купіў, але не меў пры сабе дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё.

Затрыманых Афнагеля з жонкай даставілі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі. Там высветлілася, што тавар яны купілі на тэрыторыі базы ААТ "Мінская ПМК" у невядомага чалавека з рук. Металічныя пласціны, як выявілася, былі скрадзеныя з Мінскай ПМК. Да гэтага меў дачыненне 54-гадовы зваршчык ПМК, які і прадаў пласціны Афнагелю за 150 рублёў.

На зваршчыка склалі пратакол за дробны крадзеж маёмасці, учынены паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання. Яго пасадзілі ў ІЧУ Мінскага РУУС.

На кіроўцу "Сітраена" — жонку Афнагеля склалі адміністрацыйны пратакол за няпройдзены тэхагляд. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі