Міліцыя тлумачыць жыхарам памежных раёнаў, што адбываецца ва Украіне
На беларуска-ўкраінскай мяжы
Групы міліцэйскіх прапагандыстаў толькі ў красавіку наведалі 34 населеныя пункты на Гомельшчыне каля мяжы з Украінай. На сустрэчы ўдалося сабраць каля 200 чалавек. На іх адбывалася "тлумачэнне існуючай аператыўнай абстаноўкі і грамадска-палітычных падзей на сумежных тэрыторыях". Атрымліваецца, што ў дадатак да дзяржаўнай прапаганды жыхароў памежных тэрыторый апрацоўвае яшчэ і міліцыя. Зразумела, што пра сітуацыю ва Украіне расказваюць з прарасійскіх пазіцый.
Гомельская міліцыя адзначае, што ў памежных з Украінай раёнах узмоцнена ахова "грамадскага парадку", у тым ліку з прыцягненнем спецпадраздзяленняў. Тым не менш, на сустрэчах міліцыянеры заклікаюць вяскоўцаў дапамагаць выяўляць "падазроных асоб".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.