Міліцыя ў Беларусі пераходзіць на ўзмоцнены рэжым нясення службы

З 31 снежня да 5 студзеня асабісты склад органаў унутраных спраў будзе несці службу па ўзмоцненым варыянце. Таксама будзе ўзмоцнена ахоўвацца грамадскі парадак падчас набажэнстваў Нараджэння Хрыстовага з 24 на 25 снежня і з 6 на 7 студзеня, інфармуе БелаПАН.

Пад кантроль будуць узяты ўсе месцы правядзення масавых святочных мерапрыемстваў. Пропуск будзе ажыццяўляцца праз КПП, а грамадзян абавязкова будуць аглядаць і здымаць на відэа. На гулянні не пусцяць п'яных.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі