Міліцыя заявіла, што трох фанатаў затрымала не за сімволіку

Міліцыя заявіла, што трох фанатаў затрымала не за сімволіку

Міліцыя пракаментавала сітуацыю з затрыманнем футбольных фанатаў на "Барысаў-Арэне" на матчы Беларусь — Македонія. Яшчэ ўчора з'явілася інфармацыя пра затрыманне 3-5 чалавек за тое, што ў іх былі шалікі з "Пагоняй".

Беларуская федэрацыя футбола паабяцала разабрацца з сітуцыяй і выступіць з заявай. Аднак, як інфармуе партал tut.by, кіраўнік прэс-службы Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка заявіў, што прычына затрымання была іншая. Дарэчы, ён кажа толькі пра трох затрыманых.

"Падчас перапынку, каля 22.40, трое беларускіх заўзятараў сталі нецэнзурна выказвацца. Яны не рэагавалі на неаднаразовыя заўвагі і патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні", — сказаў Данільчанка. Паводле яго слоў, фанаты адмовіліся прайсці ў пакой міліцыі, не хацелі падпарадкоўвацца патрабаванням міліцыянераў. Пасля гэтага іх затрымалі і завезлі ў Барысаўскае РУУС. На трох чалавек склалі адміністрацыйныя пратаколы за "нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы" і "непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў".

Заўзятараў ужо завезлі ў суд.

Нагадаем, адзін з затрыманых, Зміцер Хведарук, паспеў учора апублікаваць у сваё фота. Подпіс сведчыць, што "арыштавалі на футболе за шалік з пагоняй".

Фота: Fotolia, Instagram

Міліцыя заявіла, што трох фанатаў затрымала не за сімволіку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі