Міліцыя знайшла мужчыну, які падарыў жыхарцы Ліды 3 тысячы долараў

Падарунак для незнаёмкі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Падарунак для незнаёмкі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міліцыя знайшла мужчыну, які падарыў жыхарцы Ліды 3 тысячы долараў. Яна працуе прадавачкай у адной з харчовых крам, а ён — яе пакупнік. Мужчына выказваў да яе сімпатыю і хацеў, каб дзяўчына разлічылася з каледжам і закрыла адпрацоўку (яна неяк распавяла яму пра свае праблемы). Аднойчы ён пакінуў ёй пакет з доларамі. Аднак дзяўчына не хацела браць грошы ў незнаёмца і звярнулася ў міліцыю, каб дапамаглі знайсці мужчыну і вярнуць яму долары.

Міліцыянеры высветлілі асобу маладога чалавека. Ён заявіў ім, што зрабіў падарунак "выключна з добрых памкненняў" і забіраць грошы не збіраецца, настойвае, каб іх атрымала дзяўчына. "Я проста хацеў зрабіць чалавека шчаслівым", цытуе яго словы лідская міліцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі