Міліцыянер з Лунінца апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання

Міліцыянер з Лунінца апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання

Супрацоўнік Лунінецкага РАУС змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Праваахоўнік у стане алкагольнага ап’янення сеў за руль машыны і ўчыніў ДТЗ. У яго адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — “парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання” (ч. 4 арт. 317 КК).

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дучэнка, здарэнне адбылося ўначы 24 траўня ў Лунінцы. 31-гадовы п’яны міліцыянер ехаў на “Рэно Сцэнік” і не саўладаў з кіраваннем. Легкавік выехаў на паласу сустрэчнага руху, знёс металічную агароджу, пасля чаго перакуліўся і зноў стаў на колы. З пасажыраў сур’ёзныя траўмы атрымала 18-гадовая жыхарка Кажан-Гарадка, яна шпіталізавана.

УУС Брэсцкага аблвыканкама па факце здарэння ў Лунінцы з удзелам міліцыянера прызначыла службовую праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі