Міліцыянеры забралі ў жыхара Ганцавічаў італьянскі пісталет
Распачатая крымінальная справа, 28-гадоваму беспрацоўнаму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляе "Інтэрфакс-Захад", забраны ў мужчыны пісталет калібра 5,6 мм выраблены італьянскай фірмай "RIGARMI". Праваахоўнікі кажуць, што ў 1990-я такую зброю нярэдка нелегальна прывозілі ў Беларусь. Нямала яе ўдалося канфіскаваць, але частка пісталетаў яшчэ засталася ў грамадзян.
Эксперты нагадваюць, што некалькі гадоў таму ў Беларусі быў канфіскаваны пісталет маркі "Заўэр" 1942 года выпуску. Гэтая серыя прызначалася для найвышэйшага камандавання нямецкага войска, і цяпер гэта сапраўдны рарытэт.