Міліцыянты распавялі, хто з Беларусі едзе ваяваць на Данбас

Міліцыянты распавялі, хто з Беларусі едзе ваяваць на Данбас

З Беларусі ваяваць на ўкраінскі Данбас едуць прадстаўнікі трох груп насельніцтва. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" увечары 29 лістапада заявіў начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) Аляксандр Азараў.

Па яго словах, ваяваць ва Украіну едуць футбольныя фанаты, а таксама людзі з судзімасцямі і тыя, хто злоўжывае спіртным. Другую групу складаюць былыя вайскоўцы. У трэцюю, па словах Азарава, уваходзяць тыя, хто едзе ваяваць з ідэйных меркаванняў.

Як паведамлялася раней, 26 лістапада на чыгуначным вакзале ў Мінску затрымалі беларуса са зброяй і даведкай ўдзельніка Антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне.

Баец АТА: Затрыманы ў Мінску сапраўды ваяваў. Мы думалі, што ён вар'ят ці агент

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі