Мільёны калядных турыстаў і сацсетка для панд — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Пакуль гарадскія ўлады Страсбурга вар'яцеюць ад мільёнаў турыстаў, якія прыехалі на традыцыйны калядны кірмаш, навукоўцы Мічыганскага дзяржаўнага ўніверсітэта даследуюць "сацыяльную сетку" панд. Тым часам у Іспаніі адмянілі спектакль, у якім акцёры выходзяць на сцэну ў ніжняй бялізне, і тыя паскардзіліся на цэнзуру. Падрабязней пра гэта чытайце ў рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
3 мільёны турыстаў на ялінцы ў Страсбургу
У гэтыя дні ў каляднай сталіцы Францыі — Страсбургу — шматлюдна. Горад літаральна перапоўнены турыстамі. У святы тут пабывае каля трох мільёнаў чалавек. З невялікім выключэннем усе госці наведаюць галоўную славутасць горада — калядны кірмаш.
Ён праходзіць у Страсбургу з 1570 года і па традыцыі адкрываецца роўна за месяц да свята. У гэтым сезоне мэрыя ўзмацніла меры бяспекі, падоўжыўшы гадзіны працы рынку і адкарэктаваўшы кірмашовую прастору.
У панд ёсць свая "сацыяльная сетка", каб камунікаваць з іншымі мядзведзямі
Вывучаючы мядзведзяў у прыродным запаведніку China's Wolong Nature Reserve, даследчыкі Мічыганскага дзяржаўнага універсітэта засяродзіліся на дрэвах. Гучыць незвычайна, але панды пакідаюць пахавыя сігналы для іншых асобін на дрэвах. Як выявілася, гэтыя паведамленні могуць быць вельмі складанымі!
— Цалкам відавочна, што яны абменьваюцца інфармацыяй з дапамогай паводзін, звязаных з маркіроўкай паху, — кажа галоўны аўтар даследавання Томас Конар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.