Мінабароны Беларусі пачало праверку баявой гатоўнасці в/ч у Мачулішчах
На аэрадроме ў Мачулішчах / З архіву БЕЛТА
28 верасня Мінабароны Беларусі пачало "раптоўную праверку баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці" в/ч 06752 у Мачулішчах пад Мінскам. Адзначаецца, што гэта адбываецца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.
Прэс-служба ведамства паведамляе, што "падчас праверкі будуць адпрацоўвацца шэраг пытанняў, асноўнымі з якіх стануць прызыў і аднаўленне навыкаў ваеннаабавязаных, зняцце з захоўвання ваеннай і спецыяльнай тэхнікі з мэтай праверкі яе боегатоўнасці".
Мачулішчы — гарадскі пасёлак у Мінскім раёне. Там знаходзіцца ваенны аэрадром (у 12 км ад сталіцы).
Праверка адбываецца на фоне вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.