Мінабароны Расіі паказала вучэнні ў Беларусі пад сцягам так званай "ДНР"
Вучэнні ў Беларусі / кадр з відэа
У Беларусі працягваюцца вучэнні з удзелм расійскіх вайскоўцаў — рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі.
Мінабароны Расіі паведамляе, што ў вучэннях удзельнічаюць вайскоўцы Заходняй ваеннай акругі. Падчас ротных вучэнняў 7 снежня вайскоўцы выконвалі стрэльбы з усіх відаў стралковай зброі і мінамётаў, вывучалі тактычную медыцыну ды іншыя дысцыпліны.
Напрыканцы відэароліка з вучэнняў паказалі бранятэхніку з сцягам так званай "ДНР".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.