Мінабароны РФ паведаміла пра "інтэнсіўную баявую падрыхтоўку" ў Беларусі

Расійскае войска вядзе баявую падрыхтоўку ў Беларусі / mil.ru, ілюстрацыйнае фота
Расійскае войска вядзе баявую падрыхтоўку ў Беларусі / mil.ru, ілюстрацыйнае фота

Расійскія вайскоўцы ў Беларусі праходзяць інтэнсіўную баявую падрыхтоўку, паведамляе Мінабароны Расіі.

На беларускіх палігонах рыхтуюць раійскіх вайскоўцаў, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў. Заняткі, як адзначаецца, ідуць удзень і ўначы.

"На палігонах вайскоўцы Заходняй вайсковай акругі ўдасканальваюць стральбу з штатнай зброі, ваджэнне баявых машын, праходжанне псіхалагічнай паласы перашкод, вывучэнне навыкаў тактычнай медыцыны ды іншыя дысцыпліны", — гаворыцца ў заяве расійскага міністэрства.

Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі фармуецца з сёлетняй восені. У рамках яе стварэння ў Беларусь прыбылі каля 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Пераважна гэта людзі, забраныя ў войска ў арках "частковай мабілізацыі" ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі