Мінабароны Украіны абвяргае прыналежнасьць Шаройкі да органаў разведкі

Мінабароны Украіны абвяргае прыналежнасьць Шаройкі да органаў разведкі

У Міністэрстве абароны Украіны абвяргаюць звесткі, быццам затрыманы ў Беларуі журналіст Павел Шаройка працуе на разведку. Інфармацыю аб працы Шаройкі на ўкраінскую разведку распаўсюдзіла ў панядзелак прэс-служба КДБ. 

"Сапраўды, Павел Шаройка раней быў вайскоўцам, але апошнім часам ён працаваў журналістам і да органаў разведкі не мае ніякага дачынення", — прыводзіць Радыё "Свабода" словы прадстаўніка Мінабароны Украіны.

Як паведамлялася раней, уласны карэспандэнт "Украінскага радыё" ў Беларусі Шаройка быў затрыманы Камітэтам дзяржбяспекі ў Мінску 25 кастрычніка. Яго падазраюць у шпіянажы. КДБ паведамляе, быццам журналіст прызнаўся ў шпіёнскай дзейнасці.

Разам з ім, па звестках КДБ, затрыманы беларус. Ён таксама нібыта прызнаўся, што шпіёніў на карысць Украіны. На беларускага грамадзяніна пачалі крымінальную справу за здраду Радзіме. Яго імя не называецца. 

Таксама КДБ паведаміў, што шпіёнскую дзейнасць Шаройкі каардынаваў дарадца ўкраінскай амбасады ў Беларусі І.Скварцоў. Ён абвешчаны персонай "нон-грата" ў нашай краіне.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі