Мінаблавыканкам купляе дзве трохпакаёўкі за кошт мясцовага бюджэту

На сайце дзяржзакупак з'явілася інфармацыя пра куплю дзвюх трохпакаёвак у сталіцы, агульнай плошчай не меней за 79 квадратных метраў з аздобнымі працамі, трымя ізаляванымі пакоямі і раздзельным санвузлом.



Як даведалася Еўрарадыё, кватэры купляюцца для чыноўнікаў Мінаблвыканкама.



“Кватэры прызначаныя для Мінаблвыканкама. А каму потым будуць размеркаваныя, не ведаю. Будзе вырашацца ў залежнасці ад класа, стажу працы.  У мінулым годзе мы перадалі шэсць кватэраў для прыватызацыі — некаму ж было дадзенае права прыватызаваць! Мы не ведаем іх далейшы лёс”, — кажа чыноўнік з Мінаблвыканкама. Таму базу кватэр Мінаблвыканкама патрэбна папаўняць.



У Мінаблвыканкам кватэры яшчэ не набылі, але кажуць, што пераможа той ўдзельнік конкурсу, які прапануе найменшы кошт квадратнага метра. Набытак аплацяць з мясцовага бюджэту.



Дарэчы, мінімальны кошт трохпакаёўкі на сайце агенцтва нерухомасці “Твая сталіца” — 77 тысяч долараў. А на праспекце Пераможцаў трохпакаёўку 1989 года пабудовы можна набыць за 92 тысячы долараў.



Фота — belapartment.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі