Мінадукацыі: Заняткі ў мінскіх школах адновяцца 9 лістапада
Заняткі ў школах адновяцца 9 лістапада. Такую рэкамендацыю рассылае Міністэрства адукацыі па мінскіх школах.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў саветнік міністра па сувязях са СМІ і грамадскасцю Віктар Іўчанкаў:
Іўчанкаў: “У нас з дзевятага пачынаюцца заняткі, з дзевятага ва ўсіх школах Мінска”.
Нагадаем, што ў сувязі з пагрозай эпідэміі грыпу заняткі ў школах былі прыпыненыя да 7 лістапада. Каранцін быў абвешчаны ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Маладзечне і некаторых іншых гарадах.