Мінаховы здароўя: беларусам трэба насіць маскі ў крамах, грамадскім транспарце

Мінаховы здароўя: беларусам трэба насіць маскі ў крамах, грамадскім транспарце

Беларусаў заклікаюць не самазаспакойвацца, паколькі "вірус працягвае цыркуляваць", і насіць ахоўныя маскі ў грамадскім транспарце, крамах, банках і г. д. Пра гэта БЕЛТА заявіла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі міністэрства Іна Карабан. Паводле яе слоў, у некаторых рэгіёнах краіны сітуацыя з COVID-19 паляпшаецца, але трэба ў месцах масавага збору людзей "абавязкова насіць маскі і выконваць меры сацыяльнага дыстанцыянавання". А вось у парках, скверах, дзе ёсць магчымасць сацыяльна дыстанцыянавацца, насіць ахоўныя маскі немэтазгодна, кажа Карабан.

Прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што выкарыстанне масак не толькі дазваляе чалавеку абараніць сябе ад заражэння, але і іншых людзей, паколькі існуюць выпадкі бессімптомнага працякання інфекцыі. Медыкі таксама раяць насіць акуляры, якія могуць абараніць вочы.

На 5 чэрвеня ў нашай краіне зарэгістравана 46 868 выпадкаў COVID-19, памерлі 259 чалавек.

Абавязковы масачны рэжым уведзены толькі ў Бялыніцкім і Кіраўскім раёнах Магілёўшчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі