Мінаховы здароўя прыпыніла дзейнасць 20 аптэк

З пачатку 2015 года Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзейнасць 20 аптэк па Беларусі з-за парушэння рэцэптурнага продажы лекаў. Таксама фармацэўты назіраюць змяншэнне колькасці пакупнікоў. Пра гэта Еўрарадыё пад час прэс-канферэнцыі паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Нагадаем, з 19 кастрычніка ў Беларусі дзейнічае пастанова Мінздароўя № 66. Згодна з дакументам, рэцэпты застаюцца ў аптэках на месяц. Пры гэтым пералік лекаў, якія прадаюцца па рэцэптах і без не змяніўся. Мэтай, якой хацела дамагчыся ведамства, стала змяншэнне выпадкаў самалекавання і павелічэнне адказнасці дактароў за выпісаныя лекі.

Жарко: “Я ўжо казаў пра тое, што калі дзяржаўная сетка аптэк выконвала нашыя пастановы па рэцэптурным выпуску, то прыватная  — грашыла, і грашыла добра. Зараз магу сказаць, што 99% выконвае нашыя патрабаванні. Але ўсіх мы праверыць не можам. Да прыкладу, з 2015 года мы прыпынілі дзейнасць прыкладна 20 аптэк з-за парушэння пастановы.  Але аптэк у нас больш за 3000. І адзінкавыя выпадкі бываюць”.

Жарко: Фармацэўт павінен рэкламаваць пацыентам беларускія лекі​

Фота: medvestnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі