Мінаховы здароўя: у Беларусі зроблены мільён тэстаў на каранавірус
У Беларусі зроблена крыху больш за 1 мільён тэстаў на каранавірус (+8778 за суткі). Пра гэта 30 чэрвеня ў Telegram паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 дасягнула 62118 (+328 за апошнія суткі). У нашай краіне ўжо 392 ахвяры каранавіруса (+5).
Паправіліся і выпісаныя з бальніц 46054 пацыенты (+841).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.