Мінчанін сабраў электрамабіль у гаражы
28-гадовы электрамеханік Сяргей Русакоў з Мінска вырашыў самастойна сабраць электрамабіль і цяпер ездзіць на гэтай машыне штодня. Як піша TUT.by, хлопец зрабіў сабе машыну на базе Citroen AX, набытым за 550 долараў. На закупку запчастак і абсталявання было патрачана 6000 рублёў. Цяпер Сяргей мае аўто, якое па сваіх тэхнічных характарыстыках не саступае электрамабілям коштам за 20 тысяч рублёў.
Яго машына можа развіваць хуткасць да 115 кіламетраў за гадзіну і праязджаць на адным зарадзе да 130 кіламетраў. Каб цалкам зарадзіць батарэю, дастаткова звычайнай разеткі на 220 вольт — і праз шэсць гадзінаў батарэя гатовая. З больш магутнымі крыніцамі электрычнасці зарадка будзе праходзіць нашмат хутчэй. Пры гэтым сабекошт 100 кіламетраў прабегу на такой машыне складае 1 рубель.