Мінчанка чакала аўтобус на кальцавой. Побач з ёй спынілася пяць машын
“Ніколі, чуеце, ніколі не чакайце аўтобусаў-машын адны на прыпынках на кальцавой, — піша ў Facebook мінчанка, якая зрабіла такую “памылку”. — Другая машына спынілася. Можа, і з добрых памкненняў, але неяк не верыцца”.
Цягам некалькіх хвілінаў побач з прыпынкам спыніліся яшчэ тры аўтамабілі. Дзяўчына адчула сябе ў сацыяльным эксперыменце. Хлопец, які спыніўся апошнім, прапанаваў проста падвезці яе, бо “тут такое месца”.