Мінчанка стала зоркай YouTube, апублікаваўшы відэа сваіх родаў
Мінчанка Марыя Арэшка стала зоркай YouTube дзякуючы відэа сваіх родаў. Жанчына апублікавала ролік паўтара года таму, у верасні 2017 года. На сёння колькасць праглядаў набліжаецца да 3 мільёнаў.
Марыя — шматдзетная маці і на роліку паказваюць яе трэці роды. Яна вядзе акаунты ў розных сацыяльных сетках і дзеліцца карыснымі парадамі, у тым ліку па выхаванні дзяцей, паведамляе “Мінск-Навіны”.