Мінчанку аштрафавалі за ўдзел у народным абрадзе — Гуканні вясны

Мінчанку аштрафавалі за ўдзел у народным абрадзе — Гуканні вясны

Экс-работніцу Мінскага трактарнага завода аштрафавалі на 1450 рублёў (50 базавых велічыняў) за ўдзел у народным абрадзе — Гуканні вясны. 

16 сакавіка з'явілася інфармацыя пра знікненне Ульяны Гарбачовай, якую раней звольнілі з МТЗ за яе грамадзянскую пазіцыю. Сёння жанчына расказала "Новаму часу", што яе затрымалі, калі яна выгульвала сабаку. 

Каля 15:00 падчас шпацыру з сынам і сабакам да яе падышлі невядомыя і папрасілі праехаць у Партызанскі РУУС. Гарбачова папрасіла даслаць позву, але мужчыны заявілі, што павінны даставіць яе ў РУУС. Ульяна пагадзілася праехаць, толькі папрасіла адвесці дадому сына і сабаку.

У міліцыі на яе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП — нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Так міліцыянты ацанілі традыцыйны народны абрад — Гукання вясны. 

Гарбачовай выпісалі позву ў суд на 17 сакавіка і адпусцілі дадому. А сёння суд Партызанскага раёна прызнаў яе вінаватай і аштрафаваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі