Мінчук напаў на кантралёраў аўтобуса, каб не штрафавалі яго грамадзянскую жонку

Мінчук напаў на кантралёраў аўтобуса, каб не штрафавалі яго грамадзянскую жонку

Мінскія міліцыянты затрымалі мужчыну, які напаў на кантралёраў грамадскага транспарту, піша minsk.mvd.gov.by.

Інцыдэнт здарыўся 27 лютага ў 18.45 на прыпынку грамадскага транспарту на Партызанскім праспекце сталіцы. Кантралёры выявілі ў салоне жанчыну, якая ехала без квітка. Ёй прапанавалі выйсці з аўтобуса для складання пратаколу за безбілетны праезд. У гэты ж час жанчына затэлефанавала з мабільніка і паведаміла свайму суразмоўцу пра здарэнне. 

На прыпынку кантралёры прапанавалі жанчыне аплаціць штраф. Падчас размовы да іх падышоў мужчына і стаў пагражаць кантралёрам. Адну з іх зламыснік схапіў за форму, ад чаго кантралёр павалілася. Таксама падчас канфлікту быў пашкоджаны відэарэгістратар. Калі відавочцы выклікалі міліцыю, мужчына ўцёк. 

Міліцыянты высветлілі, што нападнікам быў 41-гадовы мінчук, які працуе на адным з прадпрыемстваў сталіцы. Ён патлумачыў, што заступаўся за сваю сужыцельку, каб яе не аштрафавалі.

З мужчыны ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах. Прававую ацэнку яго дзеяннм дасць Следчы камітэт. За гвалт у адносінах да службовай асобы яму можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі