Мінчук угнаў каршэрынгавае аўто, каб сустрэць дзяўчыну

Мінчук угнаў каршэрынгавае аўто, каб сустрэць дзяўчыну

Прадстаўнікі мінскай фірмы, якая здае аўтамабілі ў арэнду, звярнуліся ў міліцыю з заявай пра ўгон аўто, паведамляе minsk.mvd.gov.by.

Міліцыянты высветлілі, што ўгон учыніў 17-гадовы мінчук. Пры затрыманні хлопец растлумачыў, што скарыстаўся уліковым запісам свайго сябра, каб пачаць арэнду аўто. Потым ён забраў аўтамабіль і паехаў на вакзал сустракаць дзяўчыну.

Каб скарыстацца паслугай штохвіліннай арэнды, трэба зарэгістравацца праз мабільную праграму. Зламыснік скарыстаўся акаўнтам прыяцелі і паехаў катацца па горадзе. Потым ён пакінуў аўтамабіль у цэнтры Мінска, але далёка сысці не паспеў — яго затрымалі міліцыянты.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт для прававой ацэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі